Лекцыя Аліны Высоцкай
10 чэрвеня 2023 года, 16.00
Кракаў, Лабзоўская, 15/15
Этнограф Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.
Аўтар аналізуе навуковыя падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца.
Падчас сустрэчы яна раскажа, што найбольш дзіўнае пра сны можна знайсці ў этнаграфічных запісах і пачуць ад старэйшых беларусаў.
Аўтарка кнігі “Беларускі народны соннік” жыве ў Штатах, таму сустрэча будзе адбывацца анлайн, з дапамогай праектара.
Колькасць месцаў абмежаваная, просім запісвацца праз кантактную форму.
Ахвяраваныя за вечар сродкі (50 злотых з асобы) будуць выдаткаваны на аплату праектара, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей.
Толькі 15 месцаў.