Лекцыя Андрэя Бандарэнкi.
Адбылася 20.05.2023, новая дата не вызначана
Кракаў, Лабзоўская, 15/15
Кракаў — тыповы сярэднявечны ўсходнееўрапейскі горад, які стаў узорам для мноства гарадоў у нашай частцы Еўропы. Удалае размяшчэнне і шматлікія прывілеі хутка зрабілі Кракаў адным з найбагацейшых гарадоў рэгіёна, а галоўным месцам прыцягнення быў, вядома ж, слаўны Кракаўскі Рынак. У лекцыі распавядаецца пра тое, як жыў, гандляваў, бавiўся, гарэў і адбудоўваўся гэты незвычайны арганізм — Forum Gloriosum Cracovense.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім запісвацца праз кантактную форму.
Ахвяраваныя за вечар сродкі (50 злотых з асобы) будуць выдаткаваны на аплату праектара, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей.