Марсіянін. Эндзі Ўір - Gutenberg Publisher
Sale!

Марсіянін. Эндзі Ўір

43,00 

Пераклад з ангельскай: Тодар Сом
Рэдактар: Зміцер Случыч

Выданне кнігі ініцыявана, арганізавана і прафінансавана Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы (ABA). Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы — некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае беларусаў ЗША і працуе для развіцця беларускай спадчыны, культуры і мовы.

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-15-4-1 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Марсіянін. Эндзі Ўір

На беларускай мове. Пераклад з ангельскай Тодара Сома

Мяккая вокладка з клапанамі, 490 с.

***ПЕРАДЗАМОВА***

Астранаўт Марк Ўотнi, якога пасля страшэннай буры лiчаць памерлым, застаецца адзiн на марсiянскай станцыi. I хоць умовы на ёй даволi камфортныя, ёсць адна вялiкая праблема: Марку пагражае галодная смерць. Але на шчасце, апроч абмежаваных запасаў касмiчнай ежы ў яго ёсць яшчэ дванаццаць бульбiн i трохi зямной глебы. Яго мэта — пратрымацца чатыры гады да прыбыцця наступнай мiсii.
Марсiянскаму рабiнзону даводзiцца праяўляць надзвычайную фантазiю i прымяняць усе свае веды, каб выжыць i вярнуцца на Зямлю. I мы, напэўна, не вельмi папсуём асалоду нашым чытачам, калi адразу скажам, што, нягледзячы на праблемы i цяжкасці, для Марка ўсё скончыцца добра.
“Марсіянін” (The Martian) — першы апублiкаваны раман амерыканскага пiсьменнiка Эндзi Ўiра. Гэтая гiсторыя нiбы жыўцом узятая з твораў “залатога веку” навуковай фантастыкi.

У ЗША кнігу можна будзе купіць на сайце litarka.com

Таксама выдавецтва можна падтрымаць грашовым ахвяраваннем тут

Additional information

Weight 0,360 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Марсіянін. Эндзі Ўір”

Your email address will not be published. Required fields are marked *