Description
Сяргей Календа. Хлопец Томас. Tomas the Boy 0+
Ілюстрацыі Марыі Шэндзель.
Проза, на беларускай і ангельскай мовах.
Калі кожны дзень жыцця — гэта прыгода, так важна, каб побач быў тата, які заўжды знойдзе правільныя словы.
Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне. На шчасце, яго тата знаходзіць паважлівыя спосабы, каб паказаць малому тое, што адбываецца, выхаваць павагу да іншых, але і навучыць добра бавіць час.
Раней свет пабачыла іншая кніга Сяргея Календы — “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Томас падрос, яго гісторыі таксама падраслі, аднак засталіся такімі ж праўдзівымі і вясёлымі.
Змест
- Салёнае мора
- Кніжная падтрымка
- Цяжка дачакацца
- Як трэба спяваць
- Чэмпіянат свету
- Таньчыць танцы
- Як правільна карміць
- Драўляная палачка
- Мытая машына
- Выхаванне наадварот
- Хадзі паглядзі
- Самалёты
Дастаўка па ўсім свеце! Каб змяніць краіну дастаўкі, націсніце “Разлічыць дастаўку” ў кошыку.
Агляды
Водгукаў пакуль няма