Description
” Мне заўсёды здавалася, што, каб спраўдзіць сваё існаванне, ты павінен адлюстроўвацца ў вачах іншых людзей. Каб проста быць, ты мусіш няспынна быць для кагосьці. “
Гэтым разам мы вяртаем публіцы “LIbido” празаіка і перфомера Іллі Сіна. Сінематаграфічна-сюррэалістычная кніга пра экзістанцыйны жах у паст-савецкім менаполісе. Тут разам з галоўнай гераіняй пасяліліся робаты-сэксцацкі і выбуховыя снарады, у царкву пераехалі гандлёвыя шэрагі, а суконная шэрасць усё ніяк не хацела сыходзіць з бясконцых 90-ых. Зрэшты, такія вобразы – гэта што? Нішчымныя дэкарацыі да жыцця Марыі і ейных пошукаў кахання, ці сапраўдныя акторы, чыё амплуа ‒ нашая рэчаіснасць.
” Сін у «Libido» сустракае Нішто твар у твар, спакойна сузірае яго і ўзнаўляе яго аблічча.” – чытаць далей
Агляды
Водгукаў пакуль няма