Серыя “Акно ў прозу”

From 215,00 

Цэлыя 6 кніжак з серыі “Акно ў прозу” можна набыць разам і зэканоміць.

 

Серыю "Акно ў прозу" можна набыць разам і атрымаць зніжку!
Кошт знізіцца да 215, калі дадаць усе прадукты ў кошык
Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



Абагуліць праз:

Description

Перад вамі поўны збор твораў цэлая серыя перавыданняў амаль сучаснай прозы. Калі вы апынуліся на гэтай старонцы, вы — чытач са стажам і набываць адну кніжку ці дзве — для вас справа рэгулярная. Таму мы і прапаноўваем такі лот: шэсць кніжак адразу.

Набываючы гэты лот, вы атрымліваеце 6 кніг кішэннага фармату ў мяккай вокладцы, аб’яднаныя стылістычна. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60х.

У кнізе “Invicta, або Галоўная памылка Афанасія” кахання ўвогуле няма, а яго адсутнасць і ілюзорнасць робіцца цэнтральнай тэмай. У творы пануе атмасфера пачатку абсурднага 21 стагоддзя.

Макс Шчур у кнізе “Завяршыць гештальт” разглядае Беларусь з Еўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міфа пра Еўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.

Ільля Сін і ягонае “Libido” – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.

Павал Касцюкевіч у “Блогу Усяслава Чарадзея” знаходзіць агульныя рысы ў часінах полацкага княства і хіпстэрамі у спакойным 2013, згадваючы культурныя кады гадоў, калі смузі і веганства былі на піку.

Ева Вежнавец у “Шляху дробнай сволачы” ломіць наш кантэкст на два. На жанчын і на мужчын. На краіну, якой апантаная, і на Быдларусь, якая забівае. На людзей ідэі і на людзей, па вуліцах імя якіх мы ходзім і будзем хадзіць. Сябе і нас усіх аўтарка бачыць у гэтым разломе, з якога мы караскаемся насустрач сонцу. Чаго хочаш? Ня быць дробнай сволаччу! Але пакуль мы толькі караскаемся, блытаем сьляды і губляемся ў арыенцірах. У гэтым і Шлях.

Additional information

Weight 2 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Серыя “Акно ў прозу””

Your email address will not be published. Required fields are marked *