Description
У паэзіі Вікторыі Трыфанавай гучыць свежы голас маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў. Гэта досвед станаўлення асобы ў крызісным часе, калі пошук сябе адбываецца ва ўмовах маштабных зрухаў і зменаў у свеце. Метасюжэт кнігі ўтвараюць пошукі актуальных сэнсаў у вечных сюжэтах, у магічным гучанні старажытных замоў, у найноўшых трэндах мыслення і мастацтва і, канечне, ва ўласна перажытых болі, надзеі, каханні. Такі сінтэз стварае самастойны стыль аўтара, вылучае гэтую дэбютную кнігу сярод астатніх.
Вікторыя Трыфанава — выпускніца Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2021), удзельніца лабараторый фем-пісьма «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2023). Вершы і пераклады друкаваліся ў часопісах «TAUBIN» (2023), «УЖ» (2022), «Флаги» (2022), «Дзеяслоў» (2021), калектыўных зборніках «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2024), зіне «Фігуры замоўчвання» (2023).
Агляды
Водгукаў пакуль няма