Татуля Манюшка. Катажына Гузар-Чуб

49,00 

Кніга на беларускай мове.

Пераклад з польскай Андрэя Скурко.

Ілюстрацыі Марты Рушкоўскай.

Кніга знаёміць дзяцей з постаццю вялікага кампазітара, які нарадзіўся пад Мінскам і з’яўляецца важным культурным сімвалам для Польшчы і Беларусі.

40 с., цвёрдая вокладка.

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 978-83-224-5303-2 Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

«Татуля Манюшка, або Рыфмаваная біяграфія бацькі польскай і беларускай оперы» — гэта кніга, якая ў займальнай форме знаёміць маленькіх чытачоў з жыццём і творчасцю славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. Выданне выйшла ў межах папулярнай серыі małe PWM выдавецтва Polskie Wydawnictwo Muzyczne, якая адкрывае дзецям свет выдатных кампазітараў: Шапэна, Манюшкі, Шыманоўскага і іншых.

Гісторыя напісана ад імя дачок Станіслава Манюшкі. Яна паказвае класіка як звычайнага чалавека і любімага тату, які гадаваў дзесяць дзяцей. Праз вясёлыя вершаваныя гісторыі чытач даведаецца, як кампазітар ствараў музыку сярод хатняга тлуму, чым захапляўся і якім быў яго штодзённы побыт.

Станіслаў Манюшка — постаць, якая яднае польскую і беларускую культуры. Ён нарадзіўся пад Мінскам (фальварак Убель), вучыўся ў Мінскай гімназіі і стварыў першую беларускую оперу «Ідылія» («Сялянка»). Гэтае выданне дазваляе дзецям пазнаёміцца з біяграфіяй славутага земляка на роднай мове праз блізкія і зразумелыя ім вобразы.

Рэдактар вершаў: Андрэй Хадановіч

Навуковая рэдакцыя: Дзмітрый Клябанаў

Адаптацыя ілюстрацый: Ліза Лянкевіч

Галоўны рэдактар: Марта Турнау

Выдавецтва: Polskie Wydawnictwo Muzyczne (PWM)

Additional information

Weight 0,3 kg
ISBN

978-83-224-5303-2

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Татуля Манюшка. Катажына Гузар-Чуб”

Your email address will not be published. Required fields are marked *