Фiльм Мiлаша Формана.
27 верасня 2023 года, 19.00
Кракаў, Łobzowska, 15/15
Цяпер у Гутэнберг Клуб можна прыйсцi не толькi на лекцыю цi прэзентацыю, але таксама паглядзець кiно. Мы хочам раздзялiць з вамi асалоду ад тых фiльмаў, якiя вельмi падабаюцца нам самiм, а глядзець у коле сяброў заўсёды нашмат прыемней. Калi ж пасля фiльму ў нас яшчэ й атрымаецца дыскусiя, то мы будзем папросту шчаслiвыя. Тым больш, што ў часе мы не абмежаваныя, i дзялiцца ўражаннямi можна хоць да ранiцы.
У блiжэйшую сераду глядзiм шэдэўр Мiлаша Формана «Палёт над гняздом зязюлi» у беларускай агучцы. Апрач фантастычнага Джэка Нiкалсана ў фiльме здымалiсь такiя зоркi, як Крыстафер Лойд, Дэнi дэ Вiта i Анджалiка Х’юстан.
Каб глядзелася прыемней, нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.
Уваход: free donation
Запісвайцеся праз кантактную форму альбо праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków t.me/gutenbergpublisher
Запiс на фiльм “Палёт над гняздом зязюлi“: