Лекцыя Андрэя Бандарэнкi.
30 верасня, 17-00
Кракаў, Лабзоўская, 15/15
Кракаў – тыповы сярэднявечны ўсходнееўрапейскі горад, які стаў узорам для мноства гарадоў у нашай частцы Еўропы. Удалае размяшчэнне і шматлікія прывілеі хутка зрабілі Кракаў адным з найбагацейшых гарадоў рэгіёна, а галоўным месцам прыцягнення быў, вядома ж, слаўны Кракаўскі Рынак. У лекцыі распавядаецца пра тое, як жыў, гандляваў, забаўляўся, гарэў і адбудоўваўся гэты незвычайны арганізм – Forum Gloriosum Cracovense, і ўсё гэта – з унікальнымі 3D-рэканструкцыямі і масай іншых ілюстрацый, якія паказваюць Рынак у розных відах у розныя гістарычныя эпохі.
Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.
Данат: 50 злотых
(данаты выдаткуюцца на аплату абсталявання, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей).
Колькасць месцаў абмежаваная (15 асобаў), таму просім запісвацца праз кантактную форму нiжэй альбо праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków t.me/gutenbergpublisher