ЗЯЛЕНАЯ КНIГА - Gutenberg Publisher

ЗЯЛЕНАЯ КНIГА

0 каментароў

11 лiстапада 2023 год, 17-00

Łobzowska, 15-15

Сябры!

Мы вяртаемся да свайго звыклага рытму i зноў запрашаем вас у блiжэйшую суботу на кiно па-беларуску. Гэтым разам глядзiм аскараносную стужку «Зяленая кнiга».

Пачатак 60-х у ЗША. Багаты і таленавіты цемнаскуры музыка для свайго канцэртнага туру па паўднёвых штатах наймае ў якасці кіроўцы і целаахоўніка чалавека, які менш за ўсё падыходзіць для гэтай працы. Тоні “Балбатун” — выкідайла, які не здольны трымаць рот на замку і карыстацца сталовымі прыборамі, затое ён добра працуе кулакамі. Гэта турнэ назаўжды зменіць жыццё абодвух. Кранальная гiсторыя сяброўства двух вельмi розных мужчын.

Пасля фiльма не разыходзiмся, а размаўляем, дзелiмся ўражаннямi (тым больш, што гэтым разам, як нiколi, будзе што абмеркаваць!) i тусуемся ў добрай кампанii. Каб глядзелася прыемней, нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

11 лiстапада, субота, 17-00

Łobzowska, 15-15 (апошнi паверх)

Уваход вольны, выхад 20 злотых


Запiсацца можна праз форму нiжэй
або тэлеграм-канал GUTENBERG CLUB KRAKÓW
t.me/gutenbergpublisher

    Categories:

    Пакінуць адказ

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *