Караткевіч і цэнзура - Gutenberg Publisher

Караткевіч і цэнзура

0 Comments

Лекцыя Валянціны Андрэевай

17 чэрвеня 2023 года, 17.00
Кракаў, Лабзоўская, 15/15

Як рэдагавалі знакамітыя “Каласы пад сярпом тваім”

Колькі ні праводзяць апытанняў пра самую важную для беларусаў кнігу, нязменна ўверсе — “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча.

Але калі вы чыталі “Каласы” да 2014 года, то вы чыталі іх у падцэнзурнай савецкай версіі. З таго часу раман павялічыўся на 25% і вярнуў сабе многае з таго, што было выкраслена ідэолагамі.

Валянціна Андрэева рыхтавала першую непадцэнзурную публікацыю рамана. Яна адкрые вам таямніцы гэтага твора, будзе вашым гідам па ўрыўках, якія палохалі функцыянераў, а таксама пазнаёміць з эпізодамі, пра якія ведаюць адзінкі – бо яны не ўвайшлі ні ў адну публікацыю.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім запісвацца праз кантактную форму.

Ахвяраваныя за вечар сродкі (50 злотых з асобы) будуць выдаткаваны на аплату праектара, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей.

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва