16 снежня, 17-00
Кракаў, Łobzowska, 15/15
Частка 2. Ад Жыгiмонта Старога да Анны Ягелонкi, 1506-1573.
Апавядае Андрэй Бандарэнка.
Гутэнберг Клуб запрашае вас на другую, найбольш цiкавую частку Лiкбезу па Ягелонах — розквiт i неспадзяваны канец дынастыi. Найбольш культавыя фiгуры нашай гiсторыi: Жыгiмонт Стары, каралева Бона, Жыгiмонт Аўгуст, Барбара Радзiвiл на фоне залатога веку ягеллонскай дзяржавы. Мы ўбачым уладароў з iх чалавечага боку, даведаемся пра адносiны памiж iмi i прыгледзiмся галоўным iнтрыгам вакол каралеўскай сям’i, якiя электрызавалi тагачаснае грамадства.
Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi. А пасля лекцыi – цiкавая размова i цёплая кампанiя.
Пачатак: 16 снежня, субота, 17-00
Адрас: Łobzowska 15-15, апошнi паверх
Данат: 50 злотых
Запiсацца можна праз форму нiжэй або праз ТГ-канал @gutenbergpublisher