САМЫ ЦЫМУС - Gutenberg Publisher

САМЫ ЦЫМУС

0 Comments

Лекцыя Алеся Белага.

18 верасня 2023 года, 19.00
Кракаў, Łobzowska, 15/15

САМЫ ЦЫМУС
Агульныя стравы беларускай i габрэйскай кухнi

Беларусы Кракава маюць унiкальны шанец паслухаць лекцыю аднаго з лепшых знаўцаў традыцыйнай беларускай кухнi. Так склалася, што да нас завiтае сапраўдная зорка – славуты Кухмiстр Верашчака, пiсьменнiк Алесь Белы, аўтар такiх кулiнарных хiтоў, як «Лiтвiнская кухня» i «Сакатала бочачка». Тэма таксама нештодзённая – агульныя стравы беларускай i габрэйскай кухнi. Нас чакае цэлы шэраг адкрыццяў, а таксама магчымасць паглядзець на вядомыя рэчы з трохi iншай культурнай перспектывы.

Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.
Данат: 50 злотых

Колькасць месцаў абмежаваная (15 асобаў), таму просім запісвацца праз кантактную форму альбо праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków t.me/gutenbergpublisher

Запiс на лекцыю “Самы цымус”:

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва