Description
Перад вамі поўны збор твораў цэлая серыя перавыданняў амаль сучаснай прозы. Калі вы апынуліся на гэтай старонцы, вы — чытач са стажам і набываць адну кніжку ці дзве — для вас справа рэгулярная. Таму мы і прапаноўваем такі лот: пяць кніжак адразу. Можна чытаць па адной у кожны працоўны дзень, а можна проста паставіць на паліцу і цешыцца.
Набываючы гэты лот, вы атрымліваеце 5 кніг кішэннага фармату ў мягкай вокладцы, аб’яднаныя стылістычна. Серыю распачынае раман Уладзімера Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60х.
У кнізе “Галоўная памылка афанасія” кахання ўвогуле няма, а яго адсутнасць і ілюзорнасць робіцца цэнтральнай тэмай. У творы пануе атмасфера пачатку абсурднага 21 стагоддзя.
Макс Шчур у кнізе “Завяршыць гештальт” разглядае беларусь з Эўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міта пра Эўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.
Ілля Сін і ягонае “Libido” – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.
Павел Касцюкевіч у “Блогу Усяслава чарадзея” знаходзіць агульныя рысы ў часінах полацкага княства і хіпстэрамі у спакойным 2013, узгадваючы культурныя кады гадоў, калі смузі і веганства былі на піку.
Агляды
Водгукаў пакуль няма