Саша Філіпенка. Былы сын - Gutenberg Publisher

Саша Філіпенка. Былы сын

(1 customer review)

28,00 

***КНІГА ВЫЙШЛА!**
Раман Сашы Філіпенкі па-беларуску!

«Былы сын» расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме.
220 с., мяккая вокладка.

*Перш чым везці гэтыя кнігі ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.

 

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-10-9 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Саша Філіпенка. Былы сын

На беларускай мове

Мяккая вокладка, 220 с.

Самы першы раман пісьменніка «Былы сын» расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць. І наступствы гэтага ляжання даганяюць, нават калі ажываеш і з’яўляецца надзея.

Саша Філіпенка (нар. у 1984) беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.

Раманы Сашы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы (і ў найбліжэйшых планах – карэйская). Яны напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.

*Перш чым везці гэтыя кнігі ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.

Additional information

Weight 0,300 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

1 review for Саша Філіпенка. Былы сын

  1. Арцём (verified owner)

    Вельмі добрая кніга. Як летапісь жыцця ў Беларусі 2000-2019 гадоў.

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *