Картаграфія Вялiкага Княства Лiтоўскага. Станіслаў Александровіч - Gutenberg Publisher

Картаграфія Вялiкага Княства Лiтоўскага. Станіслаў Александровіч

150,00 

Станіслаў Александровіч
Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя

У наяўнасці засталося 15 кніжак, іх адпраўка можа зацягнуцца на 2-4 тыдні.

Out of stock

Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”.

Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадолець аўтарытэт іншага слыннага даследчыка картаграфіі Караля Бучака, які з відавочным скепсісам ставіўся да картаграфічнай спадчыны ВКЛ і да існавання друкаванай нясвіжскай карты Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці.

Праца Станіслава Александровіча сёння з’яўляецца класічнай у гісторыі беларускай картаграфіі, без яе складана ўявіць разуменне прадмета ўвогуле.

У кнізе 6 радзелаў:

• Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэднявечных картах

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах Бярнарда Вапоўскага і яго паслядоўнікаў

• Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах 1650–1763 гадоў

• Найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў

• Пачаткі вайсковай картаграфіі

У канцы кнігі 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Цвікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.


У аправе, каля 312 с., з іх 68 с. каляровыя.

Фармат 218х290 мм


 

Additional information

Weight 1,4 kg
Dimensions 28 × 22 × 5 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Картаграфія Вялiкага Княства Лiтоўскага. Станіслаў Александровіч”

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may also like…