Апісанне
Паэтычны зборнік Ларысы Геніюш Spiritus flat ubi vult („Дух вее, дзе хоча“) вяртае голас паэткі, адноўлены празь дзесяцігодзьдзі з рукапісных вершаў, сабраных і пераплеценых ёю ў першыя паваенныя гады.
Сёньня мы факсымільна аднаўляем гэты рукапіс, прачытваем і асэнсоўваем яго ў XXI стагодзьдзі — у час, вельмі падобны на той, калі Ларыса Геніюш пісала свае радкі і пераплятала старонкі ў тонкую кніжку.
Напісаныя ў эміграцыі, вершы 1945–1947 гадоў — балесны і ўзнёслы хваласьпеў свайму краю і блізкім людзям, паэтычны летапіс нацыянальнае катастрофы і асабістых страт і яркае сьведчаньне вольнага і нязломнага духу паэткі. Гэта таксама пачатак беларускамоўнага паваеннага сам- і тамвыдаву.
Skaryna Press, 2026. Мяккая вокл., 192 с.
Чытаць пра зборнік
Зьмест
Тацьцяна Астроўская. Ларыса Геніюш і гісторыя беларускага самвыдаву
Арнольд Макмілін. Прадмова да першага выданьня
Яніна Лаўнік. Прадмова да другога выданьня
Tatsiana Astrouskaya. Łarysa Hienijuš and the History of Belarusian Samizdat
Arnold McMillin. Preface to the First Edition
Janina Łaŭnik. Foreword to the Second Edition
Spiritus flat ubi vult
Кусочак неба
Удар
Чужыя хвоі
У асеньні дзень
Цуд
Б’юць хвалі
Яшчэ не час…
Ля чужых варот
Божа…
Факсымільная рэпрадукцыя


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.