ЛЮБЛIНСКАЯ УНIЯ - Gutenberg Publisher

ЛЮБЛIНСКАЯ УНIЯ

0 Comments

ЛЮБЛIНСКАЯ УНIЯ: разумны палiтычны ход цi канец Вялiкага Княства?

Сустрэча з к.г.н. Уладзiмiрам Падалiнскiм

Як i калi з’явiлася iдэя унii ВКЛ i Кароны?

Ці лiтоўскiя магнаты былi супраць унii, а шляхта за?

Цi Карона змусiла Вялiкае Княства да аб’яднання?

Цi сапраўды Люблiнская унiя пазбавiла ВКЛ самастойнасці?

Як велікакняжацкія элiты i шляхта ўспрымалi перамены адразу, а як па часе?

Цi сапраўды Карона пасля 1572 года паланiзавала Вялiкае Княства?

Што сталася б, калi б Унiя не была заключана?

Цi сапраўды Унiя была гiстарычным актам еўрапейскага маштабу?

I ўрэшце святкаваць беларусам 1 лiпеня цi пасыпаць галаву попелам?

Сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у захапляльнай размове пра Люблiнскую унiю. Да нас прыйдзе вельмi цiкавы госць — Уладзiмiр Падалiнскi, кандыдат гiстарычных навук i беларускі даследчык па Люблiнскай унii. Мы распавядзем пра асноўныя моманты гэтай гiстарычнай падзеi i абмяркуем усе спрэчныя пытаннi, якiя праз дзесяцiгоддзi электрызуюць беларускую iнфапрастору.

Сустрэча адбудзецца ў форме размовы i жывога аповеду, таму мы вельмi спадзяемся на ўдзел слухачоў — на вашыя пытаннi, меркаваннi i каментары.

Апроч iнтэлектуальных дэлiкатэсаў нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

14 кастрычнiка, субота
17:00
Łobzowska 15-15 (апошнi паверх)

Данат: 50 злотых

(данаты выдаткоўваюцца на аплату абсталявання, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей).

Запісацца можна праз кантактную форму нiжэй

або праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków:

t.me/gutenbergpublisher

Прыходзьце i бярыце з сабой сяброў!

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва