7 кастрычнiка 2023 года, 17.00
Кракаў, Łobzowska, 15/15
Зноў глядзiм кiно ў Гутэнберг Клубе. Нас чакае неймаверна прыгожая стужка «Дзяўчо з перлавай завушнiцай» у беларускай агучцы.
Гэта гiсторыя паўстання славутага шэдэўра Яна Вермеера на фоне чароўнай атмасферы Нiдэрдландаў XVII стагоддзя. Аповесць пра жыццё дзяўчыны Грыт, якая працуе пакаёўкай у доме знанага мастака i бачыць, як са звыклай штодзеннасцi паўстае незвыклая прыгажосць яго карцiн.
Таленавiтая каманда створцаў фiльму здолела перанесцi на экран тонкую эстэтыку твораў Вермеера, казачны свет i густоўную сцiплую каларыстыку прац вялiкага майстра. А дапаўняе ўсё знакамiты акторскi састаў — Скарлет Ёхансан, Колiн Ферт, Том Уiлкiнсан i Кiлiан Мёрфi.
Спадзяемся, што пасля фiльма ўзнiкне жаданне падзялiца уражаннямi i абмеркаваць убачанае, тым больш, што ў часе мы не абмежаваныя, i размаўляць пра кiно, мастацтва i жыццё можна хоць да ранiцы. А каб глядзелася прыемней, нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.
Уваход: free donation
Глядзiм у прасторы Гутэнберг Клуба па адрасе
Łobzowska 15-15, апошнi паверх
Пачатак: 7 кастрычнiка, субота, 17:00
Запісвайцеся праз кантактную форму альбо праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków t.me/gutenbergpublisher
Запiс на фiльм «ДЗЯЎЧО З ПЕРЛАВАЙ ЗАВУШНIЦАЙ»: