Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі. Марсі Шор - Gutenberg Publisher
Sale!

Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі. Марсі Шор

30,00 

***ПЕРАДЗАМОВА***

Кніжка выйдзе 1 снежня.

Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі

Марсі Шор, прафесарка Ельскага ўніверсітэта (Marci Shore)

Пераклад з ангельскай мовы Максіма Шумейкі

Нонфікш пра падзеі 2014 года ва Украіне: сведчанні ўдзельнікаў

 

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-22-2 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі

Марсі Шор, прафесарка Ельскага ўніверсітэта (Marci Shore)

Пераклад з ангельскай мовы Максіма Шумейкі

На беларускай мове

Мяккая вокладка з клапанамі, 250 с.

***ПЕРАДЗАМОВА***

“Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не заняла належнага месца ў агульнай і супольнай гісторыі Еўропы”. Гэта кніга пра досвед той рэвалюцыі, раскрыты праз гісторыі яе ўдзельнікаў. Сярод іх і Каця Мішчанка, германістка і рэдактарка, якой належыць першы сказ. У 2023 годзе, калі я пішу гэтыя словы, героі маёй кнігі аказаліся ў яшчэ больш пякельных умовах, чым можна было сабе ўявіць зімой 2013‒2014 года. Гэты тэкст раскажа пра жыццё некаторых герояў кнігі на працягу мінулага дзесяцігоддзя, перакіне масток паміж 2014 і 2023 гадамі.
Што, аднак, азначае перакінуць масток у часы вайны? Вайна разбурае масты. Яна разбурае межы. Яна калечыць прастору і паскарае час, “скарачае адлегласць, — піша ўкраінская паэтка Галіна Крук, — ад чалавека да чалавека, ад нараджэння да смерці”.
Вайна адбірае ў мовы адценні; а свежая кроў надае словам цяжкі прысмак.
(с) Марсі Шор. З прадмовы да выдання 2023 года

Additional information

Weight 0,35 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі. Марсі Шор”

Your email address will not be published. Required fields are marked *