Вашынгтон Ірвінг. Легенда Соннай Лагчыны - Gutenberg Publisher

Вашынгтон Ірвінг. Легенда Соннай Лагчыны

(1 customer review)

25,00 

…Гэта ўсё былі толькі прывіды ночы, фантомы розуму, што блукаюць у цемры. І хаця яму давялося пабачыць іх шмат і нават аднойчы падчас самотнага шпацыру сутыкнуцца з самім сатаною, дзённае святло заўжды адольвала ўсю гэтую чартаўшчыну, і тады ён мог весці звычайнае, прыемнае жыццё без страху перад сіламі з таго свету.
“Легенда Соннай Лагчыны”

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-967644-6-1 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Легенда Соннай Лагчыны. Вашынгтон Ірвінг

Пераклад на беларускую мову Андрэя Дубовіка

Мяккая вокладка, 112 с.

У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”. Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.

Добрага ранку, трохі перапіліла тэкст паста. фінальна дасылаю на ўзгадзенне. пойдзе разам з цізерам, раздам суаўтарства. У апісанні толькі не стае спасылак на кніжны воз і ютуб:

💥 У партнёрстве з «Кніжным возам» і выйшла аўдыёверсія кніжкі! Будзе таямніча, загадкава і страшна атмасферна 😉

🎧 На «Кніжным возе»  ўжо цяпер вы можаце паслухаць толькі адну з гісторый.  Аўдыёкніга цалкам даступная на буйных пляцоўках за невялікую плату.

Шукайце даступныя платформы тут https://audiobooks.by/books/lehienda-sonnaj-lahcyny

🎥 Шыкоўную анімаваную версію “Рыпа Ван Вінкля” з неймавернай графікай Насты Камінскай шукайце на YouTube-канале «Кніжнага возу».

Вашынгтан Ірвінг «Легенда Соннай Лагчыны»
Пераклад Андрэя Дубовіка. Рэдактарка – Любоў Субат

Чытае Ісай Свістулькін
Мантаж і апрацоўка гуку – Аляксей Безбарабанаў
Рэдактарка запісу – Крысціна Дробыш
Музыка створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту

Агучана з любоўю да кожнага слова ❤️

Additional information

Weight 0,300 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

1 review for Вашынгтон Ірвінг. Легенда Соннай Лагчыны

  1. Таццяна

    Вельмі прыемны пераклад, такі мілагучны ❤️ чытаю з задавальненнем

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *