Description
“Некалькіх дзён у Галяндыі мне хапіла, каб прыйсьці да высновы, што дзьве найважнейшыя характарыстыкі цывілізацыі — гэта стаўленьне да сьмецьця й да грошай.” — Завяршыць Гештальт
Гэта сапраўдны еўрараман ад беларускага эмігранта першай хвалі, які ў пагоні за абстракцыяй выпраўляецца ў адысею з Прагі да Амстэрдама, па дарозе разбіраючы на першаэлементы сучасную Еўропу, тадышнюю Беларусь і, вядома, самога сябе. На шляху будуць трапляцца музеі, прывіды мінулага, спантанныя каханкі і камуністы, ад якіх аўтар будзе адбівацца вострым пяром і трапным фотаружжом.
“Еўропа тут вымалявана не як грандыёзны маналіт, які трэба ссунуць з пастаменту, а шэраг абсалютна сінгулярных з’яваў, аб’яднаных нейкімі даволі віртуальнымі повязямі. Пярэстасць еўрапейшчыны, якая ўключае ў сабе «еўрафашыкаў», мігрантаў і валанцёраў, якія ім дапамагаюць, рускіх турыстаў і музей Ван Гога з кічавымі сувенірчыкамі, не зводзіцца да аднаго дыягназу ці прагнозу.” – чытаць далей
Агляды
Водгукаў пакуль няма