Гісторыя беларусаў ад старажытнасці да канца 18 стагоддзя, расказаная па-ангельску, а таксама мовай мастацтва.
Пераклад з беларускай Джым Дынглі.
Кніга «Belarus: An Illustrated History» мае адкрываць гісторыю нашай краіны іншаземцам. Падзеі ў ёй апісваюцца ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Кніга пра іх багоў і звычаі, пра лад жыцця і культуру. І безумоўна — пра бясконцыя выпрабаванні, войны і перамогі.
31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.