Гальшка з Астрога - Gutenberg Publisher

Гальшка з Астрога

0 Comments

Лекцыя Андрэя Бандарэнкi.

8 лiпеня 2023 года, 17.00
Кракаў, Лабзоўская, 15/15

Гальшка з Астрога і сямейныя таямніцы апошніх Ягелонаў

Авантурная гісторыя XVI стагоддзя, якая разгортвалася на ўсёй вялікай прасторы ягелонскай дзяржавы – ад Вільні да Львова і ад Чаркас да Прагі. Сапраўдныя падзеі, якія не саступаюць самаму захапляльнаму гістарычнаму раману – выкраданні, пагоні, забойствы, прыдворныя інтрыгі і лютая барацьба за велізарны скарб. Драматычны лёс найбагацейшай спадчынніцы Вялікага Княства Літоўскага і сямейныя таямніцы апошніх Ягелонаў на фоне гісторыі нашай краіны эпохі Рэнесансу.

Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Данат: 50 злотых
(данаты выдаткуюцца на аплату абсталявання, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей).

Колькасць месцаў абмежаваная (15 асобаў), таму просім запісвацца праз кантактную форму.

Запiс на выклад “Гальшка з Астрога”:

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва