Пачаткі картаграфіі - Gutenberg Publisher

Пачаткі картаграфіі

0 Comments

Лекцыя Іллі Андрэева

Дата яшчэ не вызначана, сачыце за публікацыямі ў інстаграме або фэйсбуку.

Першыя геаграфічныя ўяўленні аб землях сучаснай Беларусі ўзніклі і захаваліся яшчэ з антычнага часу. Нашы землі “адкрывалі” ў паўночным кірунку: ад Чорнага мора да Балтыйскага ўзбярэжжа.

На працягу стагоддзяў галоўнымі геаграфічнымі арыенцірамі і тапаграфічнай асновай выступалі рэкі: Барысфен-Дняпро, Рубон-Дзвіна і Хронас-Нёман. Яны ж былі і асноўнымі ўнутранымі транзітнымі шляхамі ажно да XIII стагоддзя. Гандлёвы рух па іх мацаваў раннія дзяржаўныя ўтварэнні і гарады на беларускіх землях, жывіў культурную і палітычную еднасць.

Першыя звесткі пра знаёмыя нам тапонімы знаходзім на антычных картах, існуючыя і цяпер гарады — на арабскіх. Сярэднявечныя Т-О карты засведчылі пачатак палітычнага жыцця беларускіх гарадоў у хрысціянскім сусвеце.

Ахвяраваныя за вечар сродкі (50 злотых з асобы) будуць выдаткаваны на аплату праектара, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей.

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва