Серыя "Акно ў прозу" - Gutenberg Publisher
Sale!

Серыя “Акно ў прозу”

From 180,00 

Цэлых 5 кніжак з серыі “Акно ў прозу” можна набыць разам і зэканоміць. Пры набыцці ўсіх кніжак мы дадамо тэматычныя падарункі (значкі і паштоўкт) задарма.

Серыю "Акно ў прозу" можна набыць разам і атрымаць зніжку!
Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



Абагуліць праз:

Description

Перад вамі поўны збор твораў цэлая серыя перавыданняў амаль сучаснай прозы. Калі вы апынуліся на гэтай старонцы, вы — чытач са стажам і набываць адну кніжку ці дзве — для вас справа рэгулярная. Таму мы і прапаноўваем такі лот: пяць кніжак адразу. Можна чытаць па адной у кожны працоўны дзень, а можна проста паставіць на паліцу і цешыцца.

Набываючы гэты лот, вы атрымліваеце 5 кніг кішэннага фармату ў мягкай вокладцы, аб’яднаныя стылістычна. Серыю распачынае раман Уладзімера Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60х.

У кнізе “Галоўная памылка афанасія” кахання ўвогуле няма, а яго адсутнасць і ілюзорнасць робіцца цэнтральнай тэмай. У творы пануе атмасфера пачатку абсурднага 21 стагоддзя.

Макс Шчур у кнізе “Завяршыць гештальт” разглядае беларусь з Эўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міта пра Эўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.

Ілля Сін і ягонае “Libido” – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.

Павел Касцюкевіч у “Блогу Усяслава чарадзея” знаходзіць агульныя рысы ў часінах полацкага княства і хіпстэрамі у спакойным 2013, узгадваючы культурныя кады гадоў, калі смузі і веганства былі на піку.

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Серыя “Акно ў прозу””

Your email address will not be published. Required fields are marked *