Description
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі, 1918 год
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі ў сучаснасці – гэта сімвал прыналежнасці да смелых ідэй тых, хто паверыў у Беларусь, і даніна памяці пра іх.
З гісторыі з’яўлення карты:
1918 год. Заканчваецца Першая сусветная вайна. Народы атрымалі шанец на самавызначэнне, на стварэнне ўласнай дзяржавы. У Парыжы распачынаецца мірная канферэнцыя, на якой належыць вызначыць, як будзе ўладкаваны свет пасля распаду імперый. Прадстаўнікі нашага краю таксама бяруць у ёй удзел, імкнучыся давесці права беларусаў.
Але што гэта за край – Беларусь?
У якіх межах дэкларуецца абвешчаная 25 сакавіка 1918 незалежнасць?
Беларускім дыпламатам патрэбна карта. І карта створана і надрукавана ў пачатку 1919 года, у Берліне. Першая, якая ўкладзена з незалежніцкіх беларускіх пазіцый з думкай пра будучыню. Мяжа ахоплівае тэрыторыю, на якой гавораць па-беларуску, а таксама жывуць людзі, якія адносяць сябе да беларусаў.
Агляды
Водгукаў пакуль няма