Чароўны час. Гедрэ Казлаўскайтэ

39,00 

Кніга на беларускай мове (пераклад з літоўскай).

Паэзія

4 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-609-8350-03-6 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

Пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага.

Упершыню асобнай кнігай на беларускай мове адкрываецца чытачкам і чытачам паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігур літоўскай паэзіі на сённяшні дзень. Гэтую кнігу склалі яе выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя дасюль не друкаваныя творы. У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадства тэмы: рэпрэзентацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх яўрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасці, праз шыццё), мацярынства, лесбійства, алкагалізм, крытыка радыкалізму, экалогія. Яе паэзія апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але, тым не менш, аўтарка прытрымліваецца тонкага ўнутранага рытму. Паэтка вылучаецца адкрытасцю, смеласцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камедыі жанчыны ў патрыярхальным грамадстве.

159 с., мяккая вокладка

Выдавецтва Пфляўмбаўм

Additional information

Weight 0,25 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Чароўны час. Гедрэ Казлаўскайтэ”

Your email address will not be published. Required fields are marked *