Цягнік да Познаня. Аляксей Правалоцкі

(2 customer reviews)

48,00 

Кніга на беларускай мове.

144 с., мяккая вокладка

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-51-2 Катэгорыі: , Tag:
Абагуліць праз:

Description

Кніга на беларускай мове

Цягнік да Познаня. Аляксей Правалоцкі

Зборнік эсэ


Аляксей Правалоцкі нарадзіўся ў Менску. Працаваў выкладчыкам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Некаторы час жыў у Адэсе, потым з’ехаў у Варшаву. Дэбютная кніга “Жыццё ў дванаццаці апавяданнях” выйшла ў 2024 годзе.

Другая кніга аўтара “Цягнік да Познаня” — пяцьдзясят гісторый пра жыццё без каталіцкага пашпарта і спробу намацаць абрысы новай краіны. Гэта серыя партрэтаў сапраўдных людзей, збольшага палякаў, выхапленых у розных польскіх гарадах і прапушчаных праз эмігранцкі досвед, настальгію і водгалас беларускай траўмы. Некаторыя персанажы з’яўляюцца толькі раз, некаторыя ўсплываюць у розных гісторыях.

“Цягнік да Познаня”— пераможца конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.

144 с., мяккая вокладка

Мастак вокладкі Юра Таўбкін

Additional information

Weight 0,3 kg
Dimensions 22 × 15 × 1 cm

2 reviews for Цягнік да Познаня. Аляксей Правалоцкі

  1. Danny

    Кніга вельмі кранальная і вобразная – кожную гісторыю бачу перад вачыма. Тэксты застаюцца з табой надоўга.
    Аўтар быў маім выкладчыкам ва ўніверсітэце – адзін з найлепшых. Вельмі цешуся яго поспеху!

  2. Ганна К.

    Спачатку не магла зразумець, што за жанр. Што гэта, эсэ, мастацкія апавяданні? Потым падумала, якая розніца? Вельмі прыгожыя тэксты. Вам наўрад ці спадабаецца кожны аповед (іх 50), але дакладна будуць улюбёныя. У мяне – пра Беласток, пра Асвенцім, пра арабскага прынца, пра Шагала. І апошні, пра Варшаву, вельмі глыбокі. Закальцована таксама прыгожа: Генрыхаўна, Генрык. А яшчэ для мяне важна, што гэтыя тэксты лёгка візуалізаваць. Ты проста бачыш тое, што адбываецца на старонках.

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *