Горадня. Гравюра на паперы ручной адліўкі - Gutenberg Publisher

Горадня. Гравюра на паперы ручной адліўкі

150,00 

Гравюра ў раме, арг. шкло.
“Горадня 1568” М. Цюнта (фрагмент)

Папера ручной адліўкі, ручны друк.
Памер рамкі: 30 х 40 см

4 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Фрагмент гравюры Горадні 1568 года рэканструяваны па адзінкавых адбітках, якія захаваліся ў розных кутках свету.
Арыгінальная медная форма 1568 года не захавалася.

Выданне гравюры, верагодна, мела на мэце пазнаёміць еўрапейскі палітычны бамонд з важным горадам у будучай Рэчы Паспалітай (у 1569 годзе будзе заключана Люблінская унія) і ўмацаваць палітычную вагу Горадні.

Панарама Горадні Адэльгаўзера-Цюнта – першая сапраўдная выява беларускага горада і месціцца ў пачатку сусветнага спісу найбольш буйных і ранніх медзярытаў з выявамі гарадоў. Поўны памер гравюры быў 102×36 см.

На гравюры выяўлена падрабязная панарама Горадні, на фоне якой гарадзенскі маршалак Іван Валовіч сустракае маскоўскае, турэцкае, татарскае і валаскае пасольствы ў ліпені 1567 года.

На фрагменце абазначаны:
Arx Latericia – мураваны замак.
Domus Regia – каралеўскі дом.
Arca ad domum Regiam – двор каля каралеўскага дома.
Templum muro circumdatum Russorum – руская царква, абнесеная мурам.
Templum Polonorum in Urbe – польскі храм у горадзе.
Curia – магістрат (гарадская рада).

Additional information

Weight 1 kg
Dimensions 35 × 45 × 4 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Горадня. Гравюра на паперы ручной адліўкі”

Your email address will not be published. Required fields are marked *