Карта Беларусі Аркадзя Смоліча – MALDZIS у раме

260,00 

Карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года
Асобнік “Мальдзіса”

Нумарацыя ад 1 да 200. Карта ў раме

Памер рамы: 64 х 48 см

Выданне студыі imago.by — Старадаўнія карты і гравюры

85 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: mapa-4-1-1-1 Катэгорыя:
Абагуліць праз:

Description

Карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года
Асобнік “Мальдзіса”

Нумарацыя ад 1 да 200. Карта ў раме

Перад вамі копія ўнікальнай карты Беларусі Аркадзя Смоліча, набытай ініцыятывай MALDZIS у кастрычніку 2025 года ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М.

Гэта першая беларускамоўная карта нашай краіны. На ёй адлюстравана Беларусь у этнічных межах, якія адпавядалі тагачасным тэрыторыям пераважнага пражывання беларусаў. Да таго ж карта ўтрымлівае спрадвечна беларускае гучанне ў напісанні назваў геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін.

Карта была надрукаваная ў 1919 годзе ў літаграфічнай майстэрні “N.Mac i synˮ у Вільні ў маштабе 1:1 680 000.

Аўтарам карты лічыцца навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч: карта мае фізічна-адміністрацыйны характар, які ў шматлікіх дэталях адпавядае падручніку “Геаграфія Беларусі”, што быў выдадзены Смолічам увесну 1919 года таксама ў Вільні.

Арыгінальная карта Беларусі Аркадзя Смоліча захавалася ў лічаных асобніках.

Пра MALDZIS

Ініцыятыва атрымала назву ў гонар Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя беларускія каштоўнасці і імёны. MALDZIS працягвае гэтую справу і бачыць сваю місію ва ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны і аб’яднанні беларусаў вакол нацыянальнай ідэнтычнасці.

Additional information

Weight 2 kg
Dimensions 50 × 70 × 4 cm

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Карта Беларусі Аркадзя Смоліча – MALDZIS у раме”

Your email address will not be published. Required fields are marked *