Маша Калека. Ніхто не чакае - Gutenberg Publisher

Маша Калека. Ніхто не чакае

(1 customer review)

26,00 

Вершы па-нямецку і па-беларуску (паралельна).
136 с., мяккая вокладка.

Маша Калека (1907–1975) выязджала ў эміграцыю тройчы. Першы раз яшчэ дзіцём: яе сям’я ўцякла ад пагромаў з Польшчы ў Германію. Другі раз у 1938 годзе, з Берліна. Нацысты прызналі яе першыя паэтычныя зборнікі  “шкоднымі і непажаданымі”, і яна эмігравала ў ЗША. А пазней – у Ізраіль.

Яна ўратавалася ад самага страшнага. Але туга па радзіме ціснула на яе да самай смерці. Новага дому яна так нідзе і не знайшла, “радзімай абраўшы любоў”.

250 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 978-83-68016-03-1 Катэгорыі: ,
Абагуліць праз:

Description

Ніхто не чакае. Маша Калека

Keiner Wartet. Mascha Kaléko

Пераклад з нямецкай мовы Ігара Крэбса.

Рэдактаркі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская

Мяккая вокладка, 136 с.

Маша Калека (імя пры нараджэнні – Голда Малка Аўфэн, 1907–1975) – паэтка і двойчы эмігрантка. Каб пазбегнуць пагромаў у пачатку Першай сусветнай вайны, яе бацькі-габрэі разам з дзецьмі былі вымушаныя пераехаць з Хшанава (горад на поўдні сучаснай Польшчы) у Германію. З канца 1920-х гадоў паэтка пачала друкаваць вершы ў нямецкіх газетах і ўвайшла ў кола берлінскай творчай багемы, якая гуртавалася вакол знакамітага “Romanisches Café”. Два першыя паэтычныя зборнікі, “Lyrisches Stenogrammheft” (“Лірычны зборнік стэнаграм”, 1933) і “Das kleine Lesebuch für Große” (“Маленькая чытанка для дарослых”, 1935) прынеслі ёй поспех і шырокую літаратурную вядомасць, аднак у 1938 годзе нацысцкі рэжым прызнаў іх “шкоднымі і непажаданымі”. У тым жа годзе Маша Калека разам з другім мужам, музыкам Хеміа Вінаверам, і сынам Стывенам эмігравала ў ЗША.

 

Additional information

Weight 0,300 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm

1 review for Маша Калека. Ніхто не чакае

  1. kniznyja_razmovy

    Я прачытала адным глытком, паплакала і пачала наноў. Вельмі блізка, вельмі актуальна гучаць гэтыя вершы ў нашым сёння.

Add a review

Your email address will not be published. Required fields are marked *