Месапатамія. Сяргій Жадан | Беларускія кнігі | Gutenberg Publisher

Месапатамія. Сяргій Жадан

49,00 

Кніга ўкраінскага пісьменніка, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці.

353 с., мяккая вокладка

3 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: ISBN 9788396929709 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

Кніжка на беларускай мове.

«Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя паміж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага — альбо ўглыб вады.

Сяргій Жадан (нар. у 1974) — украінскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Франтмен вядомага рок-гурта «Жадан і Собаки» Аўтар раманаў «Депеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград», «Інтернат», паэтычных зборнікаў «Цитатник», «Ефіопія», «Життя Марії», «Тамплієри», «Антена», «Список кораблів», «Псалом авіації», «Скрипниківка» і інш.

Крытыкі называюць Сяргія Жадана адным з лепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача. Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзены больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.

За кнігу «Месапатамія» (2014) Сяргій Жадан атрымаў у 2015 годзе прэстыжныя літаратурныя прэміі «Ангелус» і «Украінская кніга года».

Выдавецтва Andrei Yanushkevich Publishing

Additional information

Weight 0,55 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Месапатамія. Сяргій Жадан”

Your email address will not be published. Required fields are marked *