Description
Дзікае паляваньне караля Стаха
Вершы да опэры Вольгі Падгайскай
Андрэй Хадановіч, паводле аповесьці Уладзіміра Караткевіча
Малюнкі Ганны Касьпяровіч
На беларускай мове (класічны правапіс)
Мяккая вокладка з клапанамі, 80 с.
***ПЕРАДЗАМОВА***
Прэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.
Кампазітарка Вольга Падгайская
Рэжысэры Натальля Каляда і Мікалай Халезін
Дырыжор Віталь Алексяёнак
Лібрэта Мікалай Халезін
Вершы Андрэй Хадановіч
________________________________________
Я стары, я вельмі стары,
дзевяносташасьцігадовы.
Я палюю з даўняй пары
на забытыя песьні і словы.
Я шукальнік сівых легенд,
што вандроўкамі край свой мерае.
Гэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,
запрашаючы ў жандармерыю.
Топяць край у крыві і дрыгве,
ды ня ўмёрла надзея ціхая,
бо яшчэ Беларусь — жыве,
покуль мова песьняю дыхае.
…Я рвануў на злом галавы
у фальклорную экспэдыцыю.
Пад нагамі — пашча дрыгвы,
а зь нябёс — патоп з навальніцаю.
Раскажы, як у лютай жудзе
ледзь ня згінуў, дурны юнача!..
Запрашаю ў краіну, дзе
паляваньне дзікае скача.
Агляды
Водгукаў пакуль няма