Паспець да цемры. Тафіля Багач. Паўліна Кот

50,00 

Кніга на беларускай мове

4 in stock

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 9786098350012-1 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

Дзве містычныя гісторыі, прадстаўленыя ў гэтай кнізе, напісаныя дзвюма знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся пад псеўданімамі.

«Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа?

У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і назіральнікі робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў доўга, без таго, каб іх нехта заўважыў.

Краіна, у якой адбываюцца падзеі абедзвюх гісторый, ужо растае ў смузе часу. Што мы будзем памятаць пра яе?

147 с., мяккая вокладка

Выдавецтва Пфляўмбаўм

Additional information

Weight 0,25 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Паспець да цемры. Тафіля Багач. Паўліна Кот”

Your email address will not be published. Required fields are marked *