Description
Пятае выданне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.
Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменнікаў. «Сабакі Эўропы» — манументальны раман, у якім цёмныя дэманы еўрапейскай мінуласці зноў трасуць сваімі ланцугамі… (The New York Review of Books)
Палітычны трылер-антыўтопія… адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі (The Guardian)
Бахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцця (The New York Times)
Бахарэвіч — галоўная постаць сучаснай беларускай літаратуры (New Eastern Europe)
Незвычайная, парадаксальная і яскравая кніга… пра новае Сярэднявечча, у якім мы жывем. Хуліганскі, нахабны, жарсны раман (Новая газета)
Бахарэвіч узняў у «Сабаках Эўропы» столькі тэмаў, што іх хопіць на не адну кандыдацкую дысертацыю, і паспрабаваў развярнуць карабель беларускай літаратуры туды, куды рухаецца сусветная літаратура (Tut.by)
«Татальны» раман… у якім паўсюль гучыць матыў беларускай беспрытульнасьці і бяздомнасьці ў сьвеце… (Радыё Свабода)
У сваіх манументальных раманах Бахарэвіч дасьледуе ўмовы таталітарнага існавання, разварушвае тыя раны, пра якія на Захадзе падабаецца забываць, бо яны выклікаюць тут у найлепшым выпадку толькі фантомны боль (з фармуліроўкі журы прэміі Эрвіна Піскатара)
У кнізе актыўна прапагандуецца распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржкіравання, людзей заклікаюць да масавых беспарадкаў для незаконнага захопу ўлады (СБ – Беларусь сегодня)
Цвёрдая вокладка, 676 с.
Выданне А. Янушкевіча
Агляды
Водгукаў пакуль няма