Description
Зборнік вершаў для дзяцей “Снежная фея” — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Кніга прызначана для сямейнага чытання.
А вы ведаеце, дзе жывуць снежныя феі і якія на смак сняжынкі? Што хаваецца ў кішэнях зімовага чарадзея? Хутчэй разгортвайце гэтую кнігу і вы імгненна апыняцеся ў казачнай зіме, поўнай прыгод і светлага хараства! Зборнік з дваццаці шасці вясёлых вершаў запрашае ў гульню малых і вялікіх. Вас чакаюць жартаўлівыя рыфмаванкі, вершы-азбукі і вершыкі-шыфроўкі, а яшчэ процьма сюрпрызаў!
Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы — вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.
Юлія Астрэйка — мастачка-ілюстратарка, якая стварае яркія ілюстрацыі для дзіцячых кніг, супрацоўнічае з пісьменнікамі з Еўропы, Аўстраліі і г.д. У 2025 прадстаўляла свае працы для выдавецтваў на міжнароднай выставе ў Балонні і атрымала станоўчыя водгукі, што падцвяржае іх высокі мастацкі ўзровень.






Агляды
Водгукаў пакуль няма