Description
Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты. 0+
Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.
Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.
Свежыя навіны!
Чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі?
Кот схапіўся за дрыль: што ён задумаў?
Падсілкаваўшыся кашай, перакусваем жалезны дрот!
Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!
Змест
- Малаток
- Гаечны ключ
- Пласкагубцы з абцугамі
- Адкрутка
- Шрубакрут
- Трымер і газонакасілка
- Дрыль
- Сякера
- Нажоўка
- Рубанак
- Рулетка
- Пра іголку ды нітку
Дастаўка па ўсім свеце! Каб змяніць краіну дастаўкі, націсніце “Разлічыць дастаўку” ў кошыку.
Яўген Вашчылка (verified owner) –
Кніжка шыкоўная, сыну дужа спадабалася (як і папярэдняя – “Хто жыве ў гаражы”). Вершы простыя і запамінальныя, выявы прыемныя, якасныя.