Замова ўрбаністычная. Вікторыя Трыфанава | Беларускія кнігі | Gutenberg Publisher

Замова ўрбаністычная. Вікторыя Трыфанава

32,00 

У паэзіі Вікторыі Трыфанавай гучыць свежы голас маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў.

Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

Для аплаты карткай або Блікам набудзьце тавар праз кошык!



SKU: 9788368202304 Катэгорыя: Tag:
Абагуліць праз:

Description

У паэзіі Вікторыі Трыфанавай гучыць свежы голас маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў. Гэта досвед станаўлення асобы ў крызісным часе, калі пошук сябе адбываецца ва ўмовах маштабных зрухаў і зменаў у свеце. Метасюжэт кнігі ўтвараюць пошукі актуальных сэнсаў у вечных сюжэтах, у магічным гучанні старажытных замоў, у найноўшых трэндах мыслення і мастацтва і, канечне, ва ўласна перажытых болі, надзеі, каханні. Такі сінтэз стварае самастойны стыль аўтара, вылучае гэтую дэбютную кнігу сярод астатніх.

Вікторыя Трыфанава — выпускніца Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2021), удзельніца лабараторый фем-пісьма «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2023). Вершы і пераклады друкаваліся ў часопісах «TAUBIN» (2023), «УЖ» (2022), «Флаги» (2022), «Дзеяслоў» (2021), калектыўных зборніках «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2024), зіне «Фігуры замоўчвання» (2023).

Additional information

Weight 0,2 kg

Агляды

Водгукаў пакуль няма

Пакінь першы водгук на “Замова ўрбаністычная. Вікторыя Трыфанава”

Your email address will not be published. Required fields are marked *