Апісанне
Падзеі гэтага гістарычнага рамана адбываюцца ў другой палове XVIII стагоддзя. Перадусім гэта падарожжа па Рэчы Паспалітай, дзе пераплятаюцца народы, рэлігіі, культуры. Гэта гісторыя харызматычнага самаабвешчанага месіі Якуба Франка, расказаная ягонымі паплечнікамі і задакументаваная ў судовых справаздачах, абсмяяная яго ворагамі.
На момант з’яўлення беларускага выдання твор перакладзены на пятнаццаць моў, а колькасць яго чытачоў толькі ў Польшчы перасягнула паўмільёна. Бясспрэчна, гэта адзін з найважнейшых твораў сучаснай польскай літаратуры, які ўмацаваў пазіцыі аўтаркі сярод выбітных творцаў сусветнай літаратуры і паспрыяў прысуджэнню Вользе Такарчук Нобелеўскай літаратурнай прэміі за 2018 год.
Эпічная гістарычная фрэска, якая праз лёс рэальнага авантурыста і месіянскага лідара Якуба Франка пераплятае містыку, палітыку і культуру Еўропы XVIII ст., даследуючы межы веры, улады і ідэнтычнасці.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.