Апісанне
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францыска Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Аўтар ставіць перад сабой амбіцыйную мэту: паказаць, як еўрапейскі кантэкст — універсітэты, друкарні, знаёмствы з вучонымі і мастакамі — паўплываў на светапогляд першадрукара і яго грандыёзную справу.
Аляксандр Каўбаска даследуе адукацыйны шлях Скарыны ад навучання ў Кракаве да бліскучай абароны ступені доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце, апісвае малавядомыя старонкі службы ў Вільні і Кёнігсбергу, а таксама расказвае, што сёння нагадвае пра Скарыну ў Празе, Падуі, Кракаве і іншых цэнтрах Еўропы.
Дзякуючы графіцы Мішы Дайлідава, чытач можа літаральна адчуць подых старой Еўропы і ўбачыць Скарыну як жывога чалавека, які рухаецца паміж гарадамі і краінамі, нясучы святло ведаў на сваю Радзіму.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.