• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Проза E-book Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх
    Хто ты, дрон? Ганна Кручкова
    Хто ты, дрон? Ганна Кручкова 48,00 zł
    Назад да тавараў
    E-book Слон. Саша Філіпенка
    E-book Слон. Саша Філіпенка 29,99 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      E-book Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх

      Rated 5.00 out of 5 based on 1 customer rating
      (1 customer review)

      34,99 zł

      Электронная кніжка па-беларуску.

      Фармат Epub

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (1)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Сучасная беларуская літаратура на беларускай мове.

      МІСТЫКА  |  ТРЫЛЕР  |  КАХАННЕ  |  ДЭТЭКТЫЎ  |  ФОЛК

      Калі ты жывеш каля Прорвы, прасцей паверыць у ваўкалакаў, чым у бесперабойную мабільную сувязь.

      Але наш галоўны герой — гарадскі. Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.

      Таксама электронную версію кнігі можна купіць на Google Books і на Kobo.com

       


      ЦЫТАТА З КНІГІ:

      Сшыткі былі розныя. Занадта розныя, каб іх магчыма было аб’яднаць нейкай агульнай характарыстыкай, словам ці адпаведным апісаннем. Адны былі худыя, ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак, іншыя тоўстыя, мясістыя, як п’емонцкія быкі. Папяровыя вокладкі, цыратовыя вокладкі, кардонныя вокладкі, сшыткі зусім без вокладак… Дзясяткі два, не меней. Паскладаныя абы як, бо скласці іх роўна было немагчыма, яны хіліліся ўбок і пагражалі паваліцца, ляснуцца ўніз са стала на моку і кубкі для кавы.

      — Можна? — спытаў я.

      — Так, вядома, — кіўнула Яся, — бяры і глядзі. Гэта толькі частка, каб у цябе склалася ўяўленне.

      Рукапіс, які ляжаў зверху, быў звычайным агульным сшыткам. Заціснуўшы вялікім пальцам зрэз, я веерам прагартаў яго. Запахла пылам і старой паперай. Потым раскрыў у выпадковым месцы. Светлыя старонкі ў клетачку, без палёў, не паспелі пажоўкнуць. Яны былі спісаныя выразным і шчыльным почыркам: радкі беглі ў кожнай лініі клетак, літары то хіліліся ўправа, то выпростваліся, быццам тыя салдацікі на парадзе, то пачыналі валіцца на левы бок, быццам на гэты шыхт на маршы наляцеў вецер і паваліў шарэнгі бравых прускіх ваяк.

      — Нагадвае бустрафедон, — сказала Яся.

      — Што? — не зразумеў я.

      — Такі спосаб пісьма. Цотныя радкі ідуць злева направа, няцотныя — справа налева.

      Толькі гэтага яшчэ не хапала! Калі так, то горкая мая доля — прыйдзецца адсочваць нумары радкоў, каб не пераблытаць напрамак.

      — Дык гэта бустрафедон?

      — Не.

      — Дзякуй богу, — прамармытаў я.

      — Што думаеш?

      Я паклаў сшытак убок, узяў другі, прагартаў яго. Усё тая ж карціна: шчыльны тэкст, пераменлівы нахіл. Ніводнага малюнка, ніводнага знаёмага слова. Ад вязі сімвалаў мітусілася ў вачах.

      — Як гэта разабраць?

      — Штука звычкі, — Яся паціснула плячыма. — Нічога складанага.

      Наступны канвалют быў сабраны з тонкіх вучнёўскіх сшыткаў, аб’яднаных разам, праклееных і пераплеценых — ні ўбавіць, ні дадаць: сапраўдная кніга. У адрозненне ад папярэдняга гэты выглядаў вельмі старым: ён пах цвіллю, а па пажоўклых старонках былі раскіданы сузор’і цёмных кропак. У вочы кінуліся некалькі загалоўкаў — кароткія надпісы ў некалькі слоў паміж вялікімі часткамі тэксту.

      — Падаецца, яны ляжалі ў розных месцах.

      — Так і ёсць, — пацвердзіла Яся. — Частка сшыткаў хавалася ў чамадане на паддашку, невялікую колькасць мы знайшлі ў хаце сярод кніг. Тыя, што былі ў чамадане, лепей захаваліся.

      — Можа, яны проста навейшыя? У іх ёсць якая-небудзь храналагічная паслядоўнасць?

      Мяцельская задумалася.

      — Напэўна, ёсць, але мне нічога пра гэта не вядома. Каб як-небудзь іх адрозніваць, я называю горшыя Старэйшай Эдай, а тыя, што панавей, — Малодшай.

      — Арыгінальна, — сказаў я.

      — Налі мне кавы, — Яся зірнула на мужа.

      Той акуратна напоўніў кубак амаль да самага краю і асцярожна перадаў ёй. Мяцельская цвёрдай рукой паднесла кубачак да вуснаў, не праліўшы ні кроплі, і зрабіла глыток.

      — Ну, што думаеш? — паўтарыла яна сваё пытанне.

      — Кажу ж табе, што згодны.

      “Халодныя землі”

      Аляксандр Карнаўх, Александр Карнаух, Aleksander Karnauch, Alexander Karnaukh, Alaksandr Karnauch, Aliaksandr Karnaukh, Alaksandar Karnauch.

      Водгукі (1)

      1 review for E-book Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх

      1. каця – 30 мая, 2025

        Rated 5 out of 5

        ваў

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Sold out
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      Падрабязней

      Самы цымус. Алесь Белы [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Лідары продажаў, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      89,00 zł
      Sold out
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      Падрабязней

      1984. Джордж Оруэл

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      40,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      92,00 zł
      Sold out
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      Падрабязней

      Вольнеры. Прадвесце. Валер Гапееў

      Кнігі, Проза
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Sold out
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      Падрабязней

      Дарога. Кормак Макарці

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      52,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казік з Каменнай Горкі. Алесь Кудрыцкі

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Капітан Лятучая Рыба. Альгерд Бахарэвіч

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Срэбная дарога. Сціна Джэксан

      Кнігі, Пераклады, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      35,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 1771f17bb6c9d21ac6aff7aec012f238 Лірыка. Наста Кудасава 40,00 zł
        • E-book Лялька. Баляслаў Прус [BLR] E-book Лялька. Баляслаў Прус [BLR] 29,99 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык