Апісанне
“Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна такая.
Чытаючы кнігу, ты нібыта брыдзеш са звычайнымі, нікому апрача аўтаркі не цікавымі людзьмі па пакручастым шляху проста да далягляду, і вы ўсе разам — выпадковыя спадарожнікі жыцця. Падарожнікі ў даліну. Але па дарозе можна ж расказаць адно аднаму і страшнае, і смешнае.
Кніга надзіва чалавечная, як усмешка стомленага — “заўсёды ў гэтым свеце ў кожнага ёсць больш важныя справы, чым ты”.
Чытала не адрываючыся”.
(с) Святлана Курс
_______________________
Алена Германовіч — беларуская журналістка.
Нарадзілася ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна, жыла ў Гомелі, на час выхаду кнігі жыве ў Польшчы. Шмат гадоў жыцця прысвяціла расследаванням, гучным крымінальным і судовым справам, абароне тых, хто не можа сам абараніцца.
Пранікала ў розныя месцы і трапляла ў розныя сітуацыі, пісала аўтарскі праект па падарожжах па маленькіх вёсках — рабіла тое, што любіла і ўмела, і тое, што напаўняла сэрца.
Алена Германовіч, Алена Германавіч, Елена Германович, Alena Hiermanovič, Alena Hermanovich, Elena Germanovich, Aliona Hiermanovic, Alyona Germanovich, Alena Giermanowicz, Elena Germanowicz, Alena Hermanovic.

Аксана –
Тонка іранічная, шчырая і сапраўдная, чалавечая кніга. Пра звычайнае, бытавое, пра тое, пра што бывае сорамна прызнацца – або што ў Беларусі падавалася нязначным, няважным, раздражняльным, а праз гады адначасова і адгукаецца настальгіяй, і застаецца страшным сном…
Водгук Аксаны ўзяты з сайта Goodreads.com
Reader –
Я не памятаю, калі я апошні раз так рагатала. Дзякуй вялікі аўтарцы! Шыкоўная кніга
Водгук Reader узяты з сайта Goodreads.com