Апісанне
У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Апрача нотаў і тэксту, кожная калыханка мае гукавую версію, якую можна праслухаць, скануючы QR-код. Традыцыйная мелодыя, рытм, родная мова – гэтыя просты сродкт дораць гармонію і шчаслівае дзяцінства, напаўняючы яго мірам і спакоем.
Галобок, пеўнік і, вядома, любімы каток – усе гэтыя знамыя персанажы ажываюць на старонках кнігі дзякуючы цудоўным ілюстрацыям. Гартаючы кнігу з дзіцём, вы вандруеце па магічным свеце, па краіне мараў і сноў. Заспяваць калыханку можа кожны, тут не патрэбная спецыяльная музычная адукацыя, бо галоўная каштоўнасць не ў майстэрстве, а ў гаючым голасе роднага чалавека, які дае адчуванне цеплыні і бяспекі.
Ідэя, укладанне і прадмова: Сяржук Доўгушаў.
Студыйныя запісы песень: Воля Дземка і гурт VOLYA.
Ілюстрацыі, графічны праект і вокладка: @tikava_studio.
Выдаўцы: Studio Magenta i Этна Традыцыя.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.