ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ДАСТАЎКУ

У якія краіны можна адправіць кнігі?

Мы дасылаем тавары па ўсім свеце, апроч Расіі. Для дастаўкі па Польшчы звычайна трэба польскі нумар тэлефона. На сёння ёсць складанасці з дастаўкай у Злучаныя Штаты Амерыкі з-за таго, што ўведзеныя тарыфы на імпарт.

Якія спосабы дастаўкі магчымыя?

Мы дастаўляем поштай і кур’ерскімі службамі. 

Пасылкі поштай звычайна больш выгадныя для лёгкіх замоваў, да 2 кг. 

Цяжкія пасылкі выгадна замаўляць кур’ерам: гэта хутка і ў пераліку на 1 кніжку выходзіць танней.

Як доўга можа ісці мая пасылка?

Паштовыя пасылкі, цяжэйшыя за 2 кг, ідуць доўга, да 2 месяцаў. Але лёгкія прыходзяць за 1-2 тыдні.

Кур’ерскія пасылкі звычайна дастаўляюцца за 4-6 дзён.

Калі вашай пасылкі няма даўжэй, звярніце ўвагу на старонку з адсочваннем (спасылка на яе павінна прыйсці на імэйл). З сумневамі – пішыце нам у любым канале.

Прыйшло не ўсё або не тое – што рабіць?

Напішыце нам на zamova@gutenbergpublisher.eu. Вас абслугоўваюць людзі, а ў іх здараецца прастуда або каханне.

Ці ёсць бясплатная дастаўка?

Так. Па Польшчы даставім бясплатна ў пачкамат Orlen замовы ад 150 злотых, кур’ерам – ад 250 злотых.

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АПЛАТУ

Якімі спосабамі можна плаціць?

Мы прымаем банкаўскія карты, PayPal, Google Pay, а таксама Blik.

Як аплаціць з Беларусі?

Не кожнай карткай можна аплаціць, але карткі BelSwissBank і Priorbank працавалі. Магчыма, ёсць іншыя. Калі нічога не атрымліваецца, папрасіце сяброў аплаціць вашу пакупку з іншай краіны.

Ці бяспечна плаціць праз сайт?

Транзакцыі на нашым сайце праходзяць праз сістэму Stripe, міжнародную і бяспечную. Мы не захоўваем і не бачым інфармацыі пра вашу картку або вашых пароляў. 

Я аплаціў і не атрымаў пацвярджэння, што рабіць?

Усе замовы мы апрацоўваем уручную: гэта значыць, што чэк і пацвярджэнне аплаты вам адправяць толькі тады, калі ўбачаць, што з замовай усё акей. Звычайна гэта займае да гадзіны часу, за выключэннем ночы, калі мы спім.

Часам пацвярджэнне і іншыя лісты трапляюць у спам – праверце, калі ласка.

Калі нічога не атрымалі – пішыце на zamova@gutenbergpublisher.eu

Ці можна скасаваць замову?

Каб скасаваць замову, пішыце  на zamova@gutenbergpublisher.eu

Ці можна вярнуць замову?

Каб вярнуць замову, пішыце  на zamova@gutenbergpublisher.eu, каб папярэдзіць нас. Пасылку можна выслаць на Łobzowska 15-15 31-139 Kraków, POLSKA. Падрабязней чытайце Умовы вяртання.

У якой валюце можна плаціць?

Усе цэны на сайце ў злотых. Але калі ў вас картка ў іншай валюце, кошт замовы будзе пералічаны на вашу валюту згодна з умовамі вашага банка.