Што мы выдаём
Нам цікавыя кнігі розных жанраў, але найбольшую ўвагу мы надаём мастацкай літаратуры (фікшн) і дзіцячым кнігам, а таксама настолкам. Навуковыя кнігі патрабуюць дадатковага фінансавання: пакупнікоў на іх нашмат меней, а працы — нашмат болей.
Як мы распаўсюджваем
Мы прадаём кнігі праз уласны сайт з дастаўкай па свеце (апроч Расіі).
Кнігі з нашага каталогу трапляюць у онлайн і офлайн крамы нашых партнёраў у Польшчы, Літве, Германіі, Чэхіі, ЗША, Канадзе.
Выдавецтва з вашымі кнігамі/гульнямі прысутнічае на фестывалях і кніжных кірмашах у Кракаве, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Беластоку, Катавіцэ, Вільні, Познані, Берліне, Франкфурце, Празе і інш.
Ці заробіць аўтар
З аўтарамі мы працуем на ўмовах роялці: гэта значыць, мы заключаем дамову і плацім аўтарам адсотак ад продажаў яго кнігі або гульні, чатыры разы на год.
Калі вы падатковы рэзідэнт Польшчы, мы плацім за вас аванс падатку, які вы зможаце вярнуць.
Падатковых рэзідэнтаў іншай краіны просім даслаць даведку і выплачваем роялці ў поўным аб’ёме.
Рэзідэнтам Беларусі можам плаціць роялці наяўнымі, калі вы не дасылаеце даведку пра рэзідэнцтва – адлічаем ад роялці спецыяльны падатак.
Як з аўтарскімі сустрэчамі
Мы імкнемся запрашаць аўтараў на сустрэчы з чытачамі ў розныя гарады, дамаўляцца з пляцоўкамі і даваць пра гэта інфармацыю ў сацсетках і СМІ. Аднак мы часцей не можам аплачваць дарогу і начлег аўтарам.
Якую рэкламу робіць выдавецтва
- Рассылаем прэс-рэлізы ў СМІ і дамаўляемся пра публікацыі
- Даём платную рэкламу ў СМІ і ў блогераў
- Ствараем кантэнт для сацсетак, якім рэкламуем вашу кнігу/гульню
- Друкуем рэкламу ва ўласных кнігах і на прыемных дробязях (закладкі, паштоўкі і пад.)
Куды даслаць рукапіс
Калі вы аўтар, вы можаце даслаць нам тэкст або праект на rukapis@gutenbergpublisher.eu “Новы праект: [ваша назва]”.
Будзе зручна, калі вы вышлеце яго спасылкай на гугл-дыск. Лепей нагадаць пра свой ліст праз пару тыдняў.
Аб’ём працы ў нас вельмі вялікі, а рэсурсу не так шмат. Кожны дасланы рукапіс стараемся прынамсі пачаць чытаць, аднак многім аўтарам мы адмаўляем. Не адчайвайцеся: шукайце спосабы і шляхі, нагадвайце пра сябе, звяртайцеся да іншых выдавецтваў, а таксама публікуйце свае тэксты анлайн, у сацсетках.
Ці трэба плаціць
Некаторыя праекты патрабуюць інвестыцый. Інвестарамі могуць быць самі аўтары або іншыя асобы і прадпрыемствы. Наша мэта – зрабіць так, каб інвестар вярнуў укладзенае і нават зарабіў.
На сёння мы не выдаём за ўласныя сродкі і не змяшчаем у каталогу выдавецтва кнігі на расійскай мове.
