18 лiстапада, 17-00
Кракаў, Łobzowska, 15/15
Частка 1. Ад Ягайлы да Аляксандра, 1385-1506.
Апавядае Андрэй Бандарэнка.
«Лікбез па Ягелонах» — гэта захапляльны аповед пра нашых уладароў не як пра «палітычных суб’ектаў» ці «вяршыцеляў лёсаў», а як пра жывых людзей са сваімі пачуццямі, сімпатыямі, асаблівасцямi і недахопамі.
Адкуль у гербе ВКЛ узяўся анжуйскі крыж? Колькі жонак было ў Ягайлы, і ці могуць каралі жаніцца згодна з сэрцам? Ці сапраўды пры Ольбрахце «прыйшоў канец шляхце»? Ці дапамагла Аляксандру жаніцьба на маскоўскай князёўне? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні дасць адказ першая частка «Лікбеза па Ягелонах».
Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi, а пасля лекцыi – цiкавыя размовы i добрая кампанiя.
Пачатак: 18 лiстапада, субота, 17-00
Адрас: Łobzowska 15-15, апошнi паверх
Данат: 50 злотых
Запiсацца можна праз форму нiжэй або праз ТГ-канал @gutenbergpublisher