Умовы вяртання тавару (Zwroty i reklamacje)

Адрас для вяртання:
Gutenberg Publisher
Łobzowska 15-15
31-139 Kraków, POLSKA
📞 +48 510 034 234
📧 invoice@gutenbergpublisher.eu

1. Права на адмову ад дамовы (zwrot – odstąpienie od umowy)

  • Калі вы набываеце тавар як спажывец (фізічная асоба, якая не робіць пакупку для прафесійнай дзейнасці), вы маеце права адмовіцца ад дамовы на працягу 14 дзён з моманту атрымання тавару без указання прычыны.

  • Каб скарыстацца гэтым правам, трэба даслаць паведамленне на электронную пошту zamova@gutenbergpublisher.eu з указаннем нумара замовы і жаданнем вярнуць тавар.

  • Тавар, які вяртаеце, неабходна даслаць не пазней чым праз 14 дзён з моманту адпраўкі паведамлення аб адмове.

2. Умовы вяртання тавару

  • Тавар павінен быць у поўным камплекце і без прыкмет выкарыстання.

  • Вяртанне кніг магчыма толькі калі яны не пашкоджаныя і не выкарыстоўваліся (напрыклад, без надпісаў, плямаў, заломаў).

  • Настольныя гульні павінны быць запячатаныя або поўнасцю захаваныя ў арыгінальнай камплектацыі.

  • Выдаткі на зваротную дастаўку нясе пакупнік, калі толькі тавар не быў няспраўны або пашкоджаны пры дастаўцы.

3. Вяртанне сродкаў

  • Пасля атрымання і праверкі тавару мы вернем вам усе атрыманыя ад вас плацяжы (у тым ліку кошт найтаннейшай стандартнай дастаўкі пры куплі — калі вяртаецца ўся замова) на працягу 14 дзён з моманту атрымання вашага паведамлення аб адмове.

  • Вяртанне сродкаў ажыццяўляецца тым жа спосабам аплаты, які выкарыстоўваўся пры куплі, калі вы не дамовіцеся пра іншае.

4. Рэкламацыі (рэкламацыя няспраўнага тавару)

  • Калі атрыманы тавар аказаўся пашкоджаны, няпоўны або мае заводскі брак, калі ласка, напішыце нам на zamova@gutenbergpublisher.eu з апісаннем праблемы і фатаграфіямі пашкоджанняў.

  • Мы абавязуемся адказаць на рэкламацыю на працягу 14 дзён і ў выпадку станоўчага разгляду:

    • адправіць новы тавар, або

    • вярнуць сродкі, або

    • прапанаваць іншае рашэнне па ўзгадненні з вамі.

5. Узоры дакументаў

  • Форма адмову ад дамовы (zwrot) можна знайсці тут.

Для спрашчэння працэсу вы можаце проста напісаць ліст на zamova@gutenbergpublisher.eu з указаннем нумара замовы і жаданнем вярнуць тавар.