Сарматызм - Gutenberg Publisher

Сарматызм

0 Comments

Лекцыя Андрэя Бандарэнкi.

16 верасня 2023 года, 17.00
Кракаў, Łobzowska, 15/15

Культура і штодзённае жыццё шляхты Рэчы Паспалітай XVI-XVIII стст.

Як польска-літоўская шляхта бачыла сваё паходжанне? Якая палітычная сістэма была для яе ідэалам? Як, калі і з кім прадстаўнікі шляхты бралі шлюб? Як выхоўваліся, чаму і дзе вучыліся шляхецкія дзеці? Дзе і як жылі, што елі, у што апраналіся і як, нарэшце, паміралі нашы продкі? Гэта расказ пра тое, як шляхта Рэчы Паспалітай глядзела на свет, на сваю краіну, на суседзяў, якімі прынцыпамі кіравалася ў палітыцы, на вайне і ў штодзённам жыцці.

Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Данат: 50 злотых
(данаты выдаткуюцца на аплату абсталявання, стварэнне ўтульнасці і пачастункі для гасцей).

Колькасць месцаў абмежаваная (15 асобаў), таму просім запісвацца праз кантактную форму альбо праз тэлеграм-канал Gutenberg Club Kraków t.me/gutenbergpublisher

Запiс на лекцыю “Сарматызм”:

    Categories:

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *

    еўрапейскае беларускае выдавецтва